Яе выпускам займаўся намеснік каман- дзіра брыгады па разведцы Пётр Акімавіч Клінаў, які стаў першым паслява- енным рэдактарам адноўленай 5 снежня 1944 года раённай газеты “Бальша- віцкая трыбуна”. 10 гадоў – з 25 снежня 1952 года да 25 красавіка 1962года – раённая газета выходзіла пад назвай “Зара камунізму”, а з 1 мая 1962 года набыла імя “Сцяг працы”, а з 2002 года атрымала сваю сённяшнюю назву “Міёрскія навіны”.
Мясцовая газета выпускаецца для насельніцтва Міёршчыны. У ёй кожны можа выказаць свае думкі і меркаванні. На яе старонках ад- люстроўваецца жыццё тутэйшых працоўных калектываў і грамадскіх аргані- зацый. Газета паказвае дзейнасць мясцовай улады. Яе выкарыстоўваюць шматлікія раённыя ўстановы і арганізацыі для інфармавання насельніцтва не толькі аб сваёй дзейнасці, але і для закліку людзей да выконвання канкрэтных задач дзяржаўнага і грамадскага будаўніцтва. Газета займае прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах, адшуквае новыя тэмы, новыя падыходы. Зараз можна прачытаць навіны на сайце www.mijory.by.
Літаратура:






