Наяўнасць двух канфесій – праваслаўнай і каталіцкай, іх паралельнае суіснаванне з перыядыядычным узмацненнем экспансіі то адной, то другой, не маглі не адлюстроўвацца на свядомасці мясцовых жыхароў, іх веравызнаннях і звычаях, святах і абрадах, мове, вуснай паэзіі і песнях і інш. У некаторых месцах прыўнесеныя элементы святочных абрадаў ядналіся з мясцовымі, раствараліся ў іх ці наадварот – некаторы час дамініравалі і ў выніку атрымоўвалася нешта новае.
Некаторыя каляндарныя абрады, якія існавалі ў актыўнай форме пры польскай уладзе, сёння забыты. Гэта працэс заканамерны, абрадавая традыцыя жыцця здольная толькі тады, калі яна ўпісваецца ў сацыльны лад жыцця і калі жыве вера. Аб гэтым яскрава сведчаць няпісаныя законы, правілы, вусныя фольклорныя творы, пра якія расказвалі ў час экспедыцый старэйшыя жыхары мясцовасці.
На 1.01.2020 ва ўстановах культуры працуюць 7 фальклорных калектываў, у іх удзельнікаў – 81 чалавек, з іх для дзяцей і падлеткаў 1 – 11 чалавек.
У тым ліку па жанрах:
песенны – ( Павяцкі СДК, Перабродскі СДК, Істаўсскі СК)
песенна-абрадавы – ( Язненскі СДК,Наўгародскі СДК,Чэраскі СДК )
дзіцячы абрадавы - (Патаашнянскі СК)
аутэнтычны - ( Істаўскі СК)
абрадавы - ( Цвецінскі Цэнтр нацыянальнай культуры і фальклору)
Фальклорныя калектывы праводзяць работу па адраджэнню народных абрадаў, традыцый беларускага песеннага фальклора, якія распаўсюджаны ў нашай мясцовасці. Ва ўстановах культуры раёна захоўваюцца фанэтыкі абрадавых і народных песень, рукапісныя матэрыялы па фальклору,запісаныя са слоў носьбітаў і традыцый.
Таксама ёсць відэаматэрыял правядзення народных святаў, абрадаў, якія праводзіліся ў нашай мясцовасці.
У раёне сапраўднымі носьбітамі традыцыйнай культуры з’яўляюцца: Ляхновіч Марыя Мікалаеўна з в. Цвеціна, Лабаноўская Марыя Іосіфаўна і Даргель Александр Іванавіч з в.Новы Пагост, Кашкур Іван Іосіфавіч з в. Рачнёва, Чарняўская Надзея Васільеўна з в. Акунёва і многія іншыя.
Літаратура:
- Кандратовіч, І. Лунае песня над зямлёю: народныя спевы Мёршчыны ў рэчышчы фальклору Беларусі / І. Кандратовіч // Краязнаўчая газета. – 2015. - №19. – С.7.
- Пашкевіч, Т. Свята фальклору: [Народнае свята фальклору на пляцоўках у Язна і Цвеціна і 30-годдзе народнага фальклорнаму гурту “Язынка”] / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. –23 мая (№56). – С.5.
- Стома, В. Абрады і звычаі Дзісеншчыны: [Урыўкі з кнігі Васіля Стомы “Маё мястэчка”, якая знаёміць з успамінамі аўтара аб святкаванні на яго роднай Дзісеншчыне розных абрадаў і звычаяў] / В. Стома // Краязнаўчая газета. – 2015. – №№1, 7, 9,13, 14, 15,26,31,36,38, 39.
- Фальклор Міёршчыны : Каляндар. святоч.- абрадавыя традыцыі Міёр. р-на Віцеб. вобл. / Літ. Апрац.В.І.Басько.- Мн.: БелДІПК, 2002.- 96 с.: іл.






