Спорт i турызм
Для арганізацыі фізкультурна-аздараўляльнай і спартыўна-масавай работы ў Міёрскім раёне маецца 111 спартыўных збудаванняў, сярод якіх: 16 спартыўных залаў; 59 пласкасная спартыўная пляцоўка; 2 хакейныя каробкі; 1 фізкультурна-аздараўляльны комплекс; 2 міні-басейна; 2 міні-футбольных поля са штучным пакрыццём;
Адным з унікальных месцаў Беларускага Паазер'я з'яўляецца Міёрскі край. Выдатны куток сінявокай Беларусі размешчаны на паўночным-захадзе Беларусі. Прырода стварыла гэтыя выдатныя месцы, каб радаваць вока, супакойваць сэрца і душу. Запаведныя лясы, чыстыя азёры, дзіўныя балоты робяць гэты край незвычайна прывабным у любы час года. Тут да сённяшняга дня захаваліся натуральныя…






