Сабраныя экспанаты ляглі ў аснову стварэння трох музеяў, якія дзейнічаюць у сярэдняй школе №3 горада Міёры. Каштоўнасці экспанатаў могуць пазайздросціць многія вядомыя музеі свету. Вітольд Антонавіч - аўтар звыш 450 публікацый у друку, адзін з аўтараў кніг “Памяць” Міёрскага, Браслаўскага, Глыбоцкага раёнаў, аўтар кніг “Цярністы шлях паўстанца-скульптара” (2013), “Чароўных вандровак пярсцёнкі” (2017), “Паляўнічыя за таямніцамі” (2017), выдатнік асветы 2009 г., лаўрэат прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” 1999 г., чалавек года Віцебшчыны 2010 года.
Сустрэчы з Вітольдам Антонавічам заўсёды захопліваюць, даюць магчымасць далучыцца да гістарыі роднага края. На гэты раз Вітольда Антонавіча запрасілі да сябе ўдзельнікі клуба “Бажэна” і не пашкадавалі, а ў захапленні слухалі аб здаецца добра вядомым і ў той жа час зусім невядомым, глядзелі фотаздымкі і выдыяматэрыялы, задавалі пытанні, а на прыканцы шчыра дзякавалі прамоўцу за з карысцю праведзены час.






