У лік клуба“Астравок надзеі” ,для выхаванцаў прыёмных сем яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, уваходзіць 16 дзяцей з мамамі. Кожная прынесла з сабой “Кнігу жыцця”- альбом-дзённік пра дамашнія і школьныя справы,захапленні, падарожжы і святы.
Менавіта пра важнасць такога летапісу для станаўлення кожнай асобы і ўмацавання сямейных адносін пачал аразмову вядучая свята,загадчыцца аддзялення Цэнтра Анжаліка Банькоўская. Бібліятэка таксама не засталася ў старане: была падрыхтавана выстава-аглят “Под парусом семьи лежит планета детства”. Апошнім акордам пасяджэння стала знаёмства з новай дзіцячай літаратурай. Яго правяла бібліятэкар Таццяна Вішнеўская.






